У Барысаве за мёд расплаціліся старой расійскай купюрай

Старой расійскай 5-тысячнай купюрай, якая даўно выйшла з абароту, расплаціўся невядомы з жыхаром Барысава. Ён прыйшоў да яго дахаты і набыў 6 літраў мёду. Як адзначае БЕЛТА, пацярпелы цяпер можа здаць грошы толькі калекцыянерам. Па факце махлярства распачатая крымінальная справа. Паведамляецца, што ў нашай краіне падобныя махінацыі з расійскімі купюрамі адбываюцца не ўпершыню.