У Барысаве злавілі трох фальшываманетчыкаў
У Барысаве (Мінская вобласць) распачалі крымінальную справу на маладога чалавека і дзвюх дзяўчат. Пры пакупцы мабільнага тэлефона яны разлічыліся з прадаўцом 23 фальшывымі купюрамі наміналам 20 тысяч рублёў. 28-гадовы раней судзімы за крадзяжы мясцовы жыхар і дзве навучэнкі каледжа затрыманыя. Дома ў адной з дзяўчат канфіскавалі сістэмны блок камп'ютара.
БелаПАН
БелаПАН