У БАТЭ з "Гомеля" пераходзіць Рэнан Брэсан
ФК БАТЭ і ФК "Гомель" падпісалі трансферны кантракт па пераходзе ў склад барысаўскай каманды 21-гадовага бразільскага паўабаронцы Рэнана Брэсана. Рэнан Брэсан нарадзіўся 3 лістапада 1988 года ў бразільскім 100-тысячным горадзе Тубаран. У 2007 годзе 18-гадовы бразілец перабраўся ў Беларусь, дзе склаў кантракт з "Гомелем", які ў той момант трэніраваў Анатоль Юрэвіч. Разам з гамяльчанамі бразілец выйграў срэбра нацыянальнага чэмпіянату, паведамляе сайт БАТЭ.
У першым сваім сезоне Брэсан правёў 25 матчаў, забіў 1 гол і аддаў 3 дзейсныя перадачы. У сезоне-2008 статыстыка выступаў футбаліста стала яшчэ больш прывабнай — 28 гульняў, 1+7. У мінулым годзе Брэсан быў адным з лідэраў гомельскай каманды, а ў асобных матчах выводзіў яе нават у якасці капітана. У 24 паядынках футбаліст забіў 5 мячоў і аддаў 9 галявых пасаў. Дарэчы, па ліку дзейсных перадач ён на пару з Сяргеем Крыўцом раздзяліў першае месца.