У баях у Грозным загінулі 7 праваахоўнікаў, 18 параненыя

Сем супрацоўнікаў праваахоўных органаў загінулі, 18 атрымалі раненні 4 снежня ў баях у Грозным. Ніхто з мірных жыхароў не пацярпеў, інфармуе РІА "Новости". Уначы ў горад увайшла група баевікоў (яна налічвала, па розных звестках, ад дзясятка да сотні чалавек), якая была апранута ва ўніформу расійскіх сілавікоў. Яны расстралялі траіх паліцэйскіх, пасля чаго былі заблакаваныя ў Доме друку ў цэнтры горада.

Пасля штурма і зачысткі будынка было заяўлена, што там забілі 7 баевікоў. Пазней баі працягваліся ў будынку школы, у якім абаранялася іншая ўзброеная група.

З'явілася інфармацыя, што баевікі, якія ўвайшлі ў Грозны, падначальваюцца Аслану Бютукаеву, вядомаму палявому камандзіру, які мае мянушку "амір Хамзат". Раней ён быў намеснікам Доку Умарава, кіраўніка ўзброеных фармаванняў на Каўказе, а пасля яго смерці стаў дзейнічаць самастойна.

Фота — АР