У Беларусь дызельныя цягнікі могуць замяніць на рэйсавыя аўтобусы
Пра магчымасць гэтага паведаміў начальнiк службы тэхнiчнай палiтыкi i iнвестыцый Беларускай чыгункі Васiль Хвалько.
Паводле яго слоў, няма сэнсу ганяць электрычкi там, дзе ездзяць 200 пасажыраў, а iх умяшчальнасць — 800 чалавек, інфармуе “Звязда”.
Бываюць выпадкi, калi электрацягнікі перавозяць па некалькі пасажыраў за тыдзень, што прыносiць каласальныя страты. У асобныя перыяды акупнасць прыгарадных перавозак не дасягае i 30%.
Таму, адзначыў Хвалько, ёсць сэнс скарацiць колькасць перавозак дызель-цягнікамі i пусцiць па гэтых маршрутах рэйсавыя аўтобусы.