У Беларусь на зіму прыляцелі гілі

Як паведаміў спецыяліст па экалагічнай адукацыі грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Руслан Шайкін, гэтых птушак арнітолагі назіраюць у Мінску ды ў іншых гарадах. Паводле Руслана Шайкіна, частка гілёў, якіх яшчэ называюць снегірамі, прылятае ў нашу краіну з паўночных рэгіёнаў, частка — жыве ў Беларусі круглы год. Пры гэтым летам птушкі жывуць у асноўным у лясах, а з прыходам зімы — лятуць бліжэй да людзей, у гарады, дзе больш корму.

Нягледзячы на тое, што снегіры звычайна прылятаюць са з’яўленнем снегу, сёлета гэтыя птушкі пачалі з’яўляцца ў гарадах Беларусі ўжо ў лістападзе. Разам з імі можна назіраць і традыцыйных для нашай краіны зімовых гасцей — шчабятух і амялушак, паведамляе БЕЛТА.