У Беларусь неўзабаве паставяць “арктычнае” паліва
Каля 2000 тон дызельнага паліва, якое можа вытрымаць вельмі нізкія тэмпературы, будзе пастаўлена ў Беларусь. Пра гэта паведамляе Міністэрства транспарту. Ужо закуплена каля 800 тон паліва, якое здольнае вытрымаць нават
35‑градусныя маразы.
Найбліжэйшымі днямі паступіць і “арктычнае” паліва, якое не замярзае нават пры мінус 55. Яно будзе захоўвацца на нафтабазах і выкарыстоўвацца пры патрэбе. Звычайнае зімовае дызпаліва прадаецца на ўсіх аўтазаправачных станцыях ад лістапада, паведамляе nn.by.