У Беларусь прыбыў прэм’ер-міністр Пакістана

Сёння, 10 жніўня, з афіцыйным візітам у Беларусь прыбыў прэм’ер-міністр Ісламскай Рэспублікі Пакістан Наваз Шарыф.

Чакаецца, што прэм’ер правядзе шэраг афіцыйных сустрэч, наведае машынабудаўнічыя прадпрыемствы, правядзе перамовы з кіраўніком Беларусі. Наваз Шарыф таксама выступіць з кароткай лекцыяй перад студэнтамі і выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Разам з тым, падчас візіта ў Мінску пройдзе беларуска-пакістанскі бізнес-форум. 

Афіцыйны візіт прэм’ера Пакістана ў Беларусь будзе доўжыцца з 10 па 12 жніўня.

Нагадаем, што ў траўні 2015 года афіцыйны візіт у Пакістан здзейсніў Аляксандр Лукашэнка. Падчас яго былі дасягнуты дамоўленасці аб стварэнні ў абедзвюх краінах сумесных прадпрыемстваў. Быў падпісаны пакет з двух дзесяткаў дакументаў, накіраваных на пашырэнне супрацоўніцтва Беларусі і Пакістана ў розных сферах, у тым ліку прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, навукі і тэхналогій, інвестыцый, інфармацыі і камунікацый, адукацыі, паведамляе БЕЛТА.

Фота: AFP