У Беларусь прыедуць эксперты Еўракамісіі па экалагічных пытаннях

Беларусь зацікаўленая ў правядзенні сумесных з ЕС працаў па ахове водных рэсурсаў. Пра гэта заявіў першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нашай краіны Аляксандр Апацкі.  Паводле яго словаў, Беларусь зацікаўленая ў абмене дадзенымі маніторынга трансгранічных рэк і гатовая прапанаваць ЕС новыя сістэмы па іх ачыстцы. “Мы адкрытыя для ўсяго, што звязана з кіраваннем і аховай водных рэсурсаў”, заявіў Апацкі.

Прадстаўнік Мінпрыроды адзначыў, што вясной сёлета Беларусь наведаюць эксперты Еўракамісіі па экалагічных пытаннях, якія збіраюцца на месцы азнаёміцца з экалагічнымі праблемамі. 

БелаПАН