У Беларусь прыедзе Джо Кокер

Сёлетняя восень багатая на прыезд славутых брытанскіх рок-зорак. Як паведамляе "Комсомольская правда в Беларуси", 1 кастрычніка беларусаў пацешыць сваім выступам знакаміты Джо Кокер.  Славуты блюзмэн наведае Беларусь у рамках Hard knocks tour у падтрымку альбома Hard knocks.

Дарэчы, гэта не першая спроба анансаваць прыезд Джо Кокера ў Беларусь. Раней яго канцэрт меркаваў зладзіць вядомы прадзюсар Генадзь Шульман. Гэтым разам арганізатарам канцэрту выступае "Белдзяржцырк".

У Мінск музыка прыбудзе з Рыгі, а затым працягне турнэ і адправіцца ў Кіеў. Вядома, што квіткі на мінскі канцэрт знакамітага брытанца будуць каштаваць ад 100 тысяч рублёў, а "Мінск-Арэна" ўжо ўнесеная ў гастрольны графік славутасці.