У Беларусь прыедзе нашчадак Міхаіла Клеафаса Агінскага
70-гадовы кампазітар Іва Залускі прыме ўдзел у канцэртах “Музыка дынастыі Агінскіх” у Гродне і Мінску. Піяніст спецыяльна прыляціць з Вялікабрытаніі, каб удзельнічаць ва ўрачыстасцях з нагоды 245-годдзя свайго вядомага прашчура. 8 кастрычніка Іва Залускі разам з музыкантамі з Літвы і Беларусі выступіць у Гродне. На наступны дзень запланаваны канцэрт у Мінску. Музычныя вечары адбудуцца ў рамках вялікай адукацыйна-канцэртнай праграмы “Шлях паланезаў Міхаіла Клеафаса Агінскага-2010”. З 3 па 10 кастрычніка ў літоўскіх гарадах Рэтавас, Кайшадорыс і Вільні, а таксама беларускіх Гродне, Мінску, Маладзечне і вёсцы Залессе пройдуць міжнародныя канферэнцыі і сустрэчы з захавальнікамі спадчыны Агінскага.
Пад час іх плануецца абмеркаваць ўшанаванне наступнага 250-га юбілею славутага палітычнага дзеяча і кампазітара Вялікага княства Літоўскага. Праграмай сёлетніх урачыстасцяў апякуецца музей гісторыі культуры роду Агінскіх у Рэтавасе.