У Беларусь прыехала місія МВФ
У Мінску 3 лютага пачала працу група экспертаў Міжнароднага валютнага фонду на чале з кіраўніком місіі МВФ па Беларусі Крыстаферам Джарвісам. Як паведамляе БелаПАН, місія павінна ацаніць ход выканання беларускім урадам праграмы, якая падтрымліваецца крэдытам stand-by у 3,53 млрд долараў ЗША. Эксперты фонду таксама правядуць кансультацыі па развіцці беларускай эканомікі за мінулы год і перспектывах на будучыню.
У рамках працы місіі, якая завершыцца 16 лютага, запланаваныя сустрэчы ва ўрадзе, Нацыянальным банку, міністэрствах эканомікі і фінансаў. Па выніках дзейнасці экспертаў МВФ павінна быць прынята рашэнне аб вылучэнні беларускім уладам апошняга, пятага, транша крэдыту ў памеры каля 700 млн долараў ЗША.
Па словах сталага прадстаўніка МВФ у Беларусі Наталлі Калядзінай, у ліку іншых пытанняў місія вывучыць эканамічны эфект змененых умоваў паставак і транзіту нафты з Расіі.