У Беларусь прыляцеў пелікан

Сярод птушак, якія мігруюць праз тэрыторыю Беларусі, арнітолагі заўважылі ружовага пелікана. Па апярэнні і па памеры ён амаль не адрозніваецца ад лебедзяў-шыпуноў, якія звычайна вяртаюцца з зімоўкі праз Беларусь. Адмыслоўцы з “Аховы птушак Бацькаўшчыны” вылічылі пелікана па вялізнай жоўтай дзюбе, якая нагадвае невялічкі мех.

Незвычайную птушку заўважылі ў Браслаўскім раёне (Віцебская вобласць), на возеры Ставок недалёка ад вёскі Дрысвяты.

Журналісты “Еўрапейскага радыё” ўпэўненыя, што ружовы пелікан крыху збіўся з курса: кожны, хто паглядзіць на карту Беларусі, заўважыць, што літаральна ў пяці кіламетрах ад Дрысвятаў знаходзіцца вёсачка пад назвай Пеліканы.

Фота — www.povodok.ru