У Беларусь прывязуць гандбольны Кубак чэмпіёнаў
Беларускія заўзятары, верагодна, змогуць на свае вочы пабачыць трафей, які ўручаецца пераможцу гандбольнай Лігі чэмпіёнаў. Кіраўніцтва гандбольнага клуба "Дынама-Мінск" ужо дасягнула прынцыповай дамоўленасці з іспанскім "Сьюдадам Рэалем", каб прывезці Кубак чэмпіёнаў у Мінск. На цяперашні момант засталося ўзгадніць толькі канчатковыя тэрміны, адзначае "Прессбол".
Нагадаем, што гандбалісты іспанскага клуба "Сьюдад Рэаля" сталі ўладальнікамі Лігі чэмпіёнаў, па суме двух фінальных матчаў абыграўшы нямецкі "Кіль".
Нагадаем, што гандбалісты іспанскага клуба "Сьюдад Рэаля" сталі ўладальнікамі Лігі чэмпіёнаў, па суме двух фінальных матчаў абыграўшы нямецкі "Кіль".