У Беларусь прыязджае кіраўнік МЗС Украіны Пётр Парашэнка
19 кастрычніка Беларусь з аднадзённым працоўным візітам наведае міністр замежных спраў Украіны Пётр Парашэнка. Як інфармуе БелаПАН, кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Ўкраіны сустрэнецца са сваім беларускім калегам Сяргеем Мартынавым. На перамовах плануецца абмеркаваць шырокі спектр пытанняў двухбаковых адносін, а таксама ўзаемадзеянне дзвюх краін у рамках міжнародных і рэгіянальных арганізацый.
Плануецца, што падчас сустрэчы бакі падпішуць Пратакол абмену граматамі аб ратыфікацыі Консульскай канвенцыі паміж Украінай і Рэспублікай Беларусь.
Пётр Парашэнка таксама хоча сустрэцца з першым віцэ-прэм'ерам Беларусі Ўладзімірам Сямашкам.
17 кастрычніка кіеўскае выданне "Дзеркало тижня" паведаміла са спасылкай на кампетэнтную крыніцу, што мэтай візіту ў Мінск новага міністра замежных спраў Украіны (Парашэнка, адзін з лідэраў "памаранчавай рэвалюцыі", быў прызначаны на гэтую пасаду 9 кастрычніка) з'яўляецца рашэнне пытанняў, звязаных з ратыфікацыяй дамовы аб дзяржмяжы.
Дарэчы, 20 кастрычніка ў Мінск прыбудзе ўрадавая дэлегацыя Ўкраіны на чале з першым віцэ-прэм'ерам Аляксандрам Турчынавым. Дэлегацыя прыме ўдзел у 17-м паседжанні міжурадавай беларуска-украінскай змяшанай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.