У Беларусь прыязджае новы кіраўнік Офіса АБСЕ
Новы кіраўнік Офіса АБСЕ ў Мінску Бенедыкт Халер у нядзелю прыязджае ў Беларусь. Чакаецца, што з 18 студзеня ён ужо распачне працу, інфармуе БелаПАН. Адзначым, што да прызначэння ў Мінск Халер займаў пасаду пасла па спецыяльных даручэннях МЗС Нямеччыны па пытаннях антысемітызму і Халакосту.
Рашэнне пра працяг мандату Офіса АБСЕ ў Мінску да канца 2010 года было прынятае 30 снежня ў Вене на пасяджэнні Пастаяннага савета АБСЕ. Тады ж быў прызначаны і новы кіраўнік Офіса.
Рашэнне пра працяг мандату Офіса АБСЕ ў Мінску да канца 2010 года было прынятае 30 снежня ў Вене на пасяджэнні Пастаяннага савета АБСЕ. Тады ж быў прызначаны і новы кіраўнік Офіса.