У Беларусь прыязджае старшыня Дзярждумы Расіі
Сяргей Нарышкін 12-13 чэрвеня наведае нашу краіну з працоўным візітам.
У яго адбудзецца сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе interfax.by.
У чацвер, 13 чэрвеня, у Мінску ў Доме ўрада пройдзе чарговая, 44-я сесія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.
Расійская дэлегацыя на чале з Нарышкіным таксама прыме ўдзел у міжнародным форуме "Еўразійская эканамічная перспектыва". Да дыскусіі запрошаныя чальцы калегіі (міністры) Еўразійскай эканамічнай камісіі, прадстаўнікі парламентаў і ўрадаў, экспертнай супольнасці.
Фота — er.ru