У Беларусь прыязджае старшыня Парламенцкай асамблеі АБСЕ
Дэлегацыя Парламенцкай асамблеі АБСЕ на чале з яе старшынём Жоао Саарэшам прыедзе сёння ў Беларусь.
На 10 сакавіка ў Мінску запланаваныя сустрэчы спадара Саарэша з кіраўнікамі Савета рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Барысам Батурам і Ўладзімірам Андрэйчанкам. Таксама ён сустрэнецца з кіраўніцтвам Адміністрацыі прэзідэнта, міністэрстваў замежных спраў, інфармацыі і юстыцыі.
Старшыня Парламенцкай асамблеі АБСЕ таксама возьме ўдзел у семінары "Паляпшэнне клімату для замежных інвестыцый".
БЕЛТА