У Беларусь прыйшла астранамічная вясна
Сёння, у дзень вясновага раўнадзенства, у 13 гадзін 43 хвіліны ў Беларусі наступіла астранамічная вясна. Ноч 20 сакавіка па працягласці практычна роўная дню. І з гэтага часу, аж да дваццатых дзён верасня, светлы час сутак будзе даўжэй за цёмны.
На жаль, па прагнозах метэаролагаў, надвор'е ў трэцяй дэкадзе сакавіка не парадуе беларусаў вясновай цеплынёй. Будзе халодна, на большай частцы краіны чакаецца мокры снег. Пераважная тэмпература паветра ў начныя гадзіны будзе ад мінус 5 у паўночных раёнах да плюс 1 градуса ў паўднёвых, у паўночна-заходніх раёнах — да 8 градусаў марозу. Тэмпература паветра ў дзённыя гадзіны складзе 1-5 градусаў цеплыні.
Дарэчы, у дзень вясновага раўнадзенства можна прадказваць надвор'е на лета. Ветранае надвор'е — цёплае лета, снег — сухое лета, ясная ноч — частыя навальніцы.
БЕЛТА