У Беларусь спрабавалі ўвезці запчасткі да агнястрэльнай зброі

На ўкраінскай мяжы супрацоўнікі мазырскай мытні спынілі спробу незаконнага ўвозу ў краіну запчастак да агнястрэльнай зброі, паведамляе Белтэлерадыёкампанія. Тайнікамі служылі пярэднія сядзенні, абшыўка дзвярэй і запасное кола. Канфіскавана 80 элементаў да пісталетаў, а таксама некалькі радыёстанцый.

Па словах намесніка начальніка Упраўлення арганізацыі барацьбы з кантрабандай Фелікса Яшкова магчыма, што аўтамабіль будзе канфіскаваны, бо тыя месцы, дзе былі схаваны тавары, можна расцаніць як тайнікі.