У Беларусь сёлета ўвезена легкавікоў амаль на 1 млрд. долараў
У студзені—верасні 2008 года ў Беларусь увезена каля 130 тысяч іншамарак. Імпарт аўтамабіляў перавысіў паказчык за аналагічны леташні перыяд у грашовым выражэнні на 24% і дасягнуў амаль 1 млрд. долараў. Гэтыя звесткі агучыў Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі. За дзевяць месяцаў фізічныя асобы ўвезлі ў Беларусь каля 73,5 тыс. легкавых аўтамабіляў (на 32% менш) на суму каля 430 млн. долараў, індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы імпартавалі 56 тыс. аўтамабіляў (на 90% больш) на 560 млн. долараў.
Як паведаміў начальнік аддзела метадалогіі мытных плацяжоў Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандр Валіеў, сукупна ўвоз іншамарак фізічнымі, юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі "дастаткова стабільны" і знаходзіцца на ўзроўні мінулага года. "Істотных змен, якія можна было б разглядаць як падставу для заклапочанасці ў сувязі з фінансавым крызісам, у нас няма. Аднак ёсць дастаткова прыкметная тэндэнцыя да пераарыентацыі каналаў імпарту", - зазначыў прадстаўнік ДМК.
БелаПАН