У Беларусь вярнуліся белыя буслы

У Беларусь вярнуліся з выраю белыя буслы. Іх заўважылі ў Брэсцкай вобласці. Буслы - адзін з чатырох відаў птушак, якія з’яўляюцца індыкатарамі прыходу вясны ў папулярнай агульнаеўрапейскай кампаніі «Жывая вясна».

Па колькасці белых буслоў Беларусь у Еўропе займае 5-е месца - саступае Польшчы, Украіне, Турцыі і Іспаніі. У нашай краіне каля 13 тыс. пар белых буслоў. Руслан Шайкін, спецыяліст грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны”, заклікае ўсіх ахвотных далучыцца да назіранняў за бусламі: “Навіну пра першую сустрэчу з буслом можна змясціць на сайце www.springalive.net, паведаміць нам па тэлефоне +375 172 630613, або скінуць SMS на кароткі нумар 0841. Вяртанне белых буслоў ужо адзначанае ў 27 краінах Еўропы”.