У беларуса ў Расіі скралі і спалілі няспраўны аўтамабіль
Ахвярай злодзеяў на Браншчыне стаў 28-гадовы жыхар Беларусі.
Як паведамляюць мясцовыя СМІ, мужчына пакінуў свой ВАЗ 21099 у горадзе Навазыбкаве і з'ехаў дахаты. У машыне была зламана каробка перадач, а таму малады чалавек за захаванасць транспарту не турбаваўся. Ён разлічваў на тое, што машына з такой паломкай проста не паедзе.
7 траўня беларус зноў прыехаў у Навазыбкаў, але свайго аўтамабіля не знайшоў ды напісаў заяву ў паліцыю. У той жа вечар машыну знайшлі ў лесе, недалёка ад таго месца, дзе ён яе пакідаў. Аўтамабіль зламыснікі чамусьці спалілі.
Фота — bymedia.net