У Беларусі 180 тысяч алкаголікаў

“Для лячэння беларускіх алкаголікаў перасталі ўжываць працатэрапію іх сталі лячыць ў баракамеры”, цытуе загадчыка сектара наркалогіі РНПЦ псіхічнага здароўя Уладзіміра Максімчука партал interfax.

Ён таксама распавёў, што ў Беларусі адмовіліся ад старых "савецкіх" методык лячэння алкагалізму. Нарколаг таксама паведаміў, што да лячэння і рэабілітацыі алкаголікаў у Беларусі прыцягваюцца брыгады, у якія ўваходзяць урач-нарколаг, псіхатэрапеўт, псіхолаг, сацыяльны работнік і валанцёры, якія паспяхова прайшлі лячэнне ад алкагольнай залежнасці.

На прэс канферэнцыі Максімчук таксама распавёў, што на 1 ліпеня 2013 афіцыйна на уліку з дыягназам алкагалізм знаходзіцца каля 180 тысяч чалавек.

Фота cdn2.mygazeta.com