У Беларусі 696 чалавек перасягнулі 100-летнюю мяжу

У Беларусі, па звестках на 1 красавіка, 100-гадовую мяжу перасягнулі 696 жыхароў.
Пра гэта паведаміла кансультант аддзела па справах ветэранаў і пажылых людзей галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі насельніцтва Міністэрства працы і сацабароны Святлана Ермаковіч.

Яна адзначыла, што 110-гадовы юбілей ужо адзначылі 14 беларускіх доўгажыхароў. А найстарэйшай жыхаркай краіны з'яўляецца Ганна Паўлаўна Рагель з Маладзечна, якая нарадзілася 4 ліпеня 1889 года. Сярод найстарэйшых беларусаў пераважаюць прадстаўніцы слабага полу. 100-гадовую планку пераадолелі 100 мужчын і 596 жанчын.


Паведамляе БЕЛТА