У Беларусі адчыняецца прыватная кінашкола

Першая прыватная кінашкола адчыняецца ў Беларусі. Як паведамляе БелаПАН, плануецца, што ў кастрычніку ў Мінску пачнуцца заняткі першых двух курсаў слухачоў. Спачатку плануецца набраць два курсы — кінаакцёраў і фільммэйкераў (рэжысёр-універсал, якія ўмее і здымаць, і мантаваць фільмы). У далейшых планах — курсы відэаінжынераў, кінапрадусараў, сцэнарыстаў.

Заняткі будуць арганізаваныя для дзвюх узроставых груп — ад 12 да 16 гадоў і ад 17 гадоў і старэйшых. Да заняткаў будуць прыцягвацца выкладчыкі з беларускіх творчых ВНУ. Навучанне ў школе — платнае, залічэнне будзе праходзіць пасля сумоўя.

Ужо ўвесну 2010 года плануецца пачаць здымкі карціны, стваральнікамі якой стануць слухачы кінашколы.