У Беларусі адкрылі помнік цэгле

Помнік цэгле адкрыты ў Беларусі. На мінскім камбінаце сілікатных вырабаў знакавую падзею прымеркавалі да Дня будаўніка — ён адзначаецца сёння. Скульптурная кампазіцыя — цялежка ў натуральную велічыню дастаўляе цэглу ў печ — падкрэслівае не толькі векавую гісторыю прадпрыемства, але і сімвалізуе значнасць нялёгкай прафесіі. 


Як адзначае Першы тэлеканал, цяпер можна чакаць з'яўлення і помніка будаўніку, паколькі дадзеная галіна імкліва прагрэсуе. Ужо ў 2011-м у Беларусі запланавана ўзвесці 9 мільёнаў квадратных метраў жылля, яшчэ праз год — ужо не менш за 10 мільёнаў.

Захоўваючы такія тэмпы, беларускія будаўнікі паспяваюць дапамагаць і замежным заказчыкам. Экспарт будаўнічых паслуг за паўгода ўзрос да 34 мільёны долараў. У хуткім часе чакаецца падпісанне буйных кантрактаў з Венесуэлай: будаўніцтва прамысловых аб'ектаў ацэньваецца больш як у 1 мільярд долараў.