У Беларусі адкрыліся ўчасткі па выбарах прэзідэнта Ўкраіны
У Мінску і ў Брэсце адкрыліся ўкраінскія выбарчыя участкі, паведамляе рэсурс "Белорусский партизан". 17 студзеня тут можна будзе прагаласаваць за аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты Ўкраіны ці супраць усіх. У Мінску выбарчы ўчастак будзе працаваць у будынку амбасады па вул. Старавіленскай, 51. На гэтым участку змогуць прагаласаваць грамадзяне Ўкраіны, якія пражываюць у Мінску, Гомельскай, Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абласцях.
Украінцы, якія жывуць у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, змогуць прагаласаваць у генеральным консульстве Ўкраіны ў Брэсце па вул. Вараўскога, 19.
Выбарчыя ўчасткі будуць працаваць з 8:00 да 20:00. Каб прагаласаваць, пры сабе неабходна мець пашпарт ці іншыя дакументы, у якіх засведчана грамадзянства.
Па звестках украінскай амбасады, у Беларусі пражывае каля 10–12 тысяч грамадзян Украіны, якія маюць права голаса.