У Беларусі адзначаецца Міжнародны жаночы дзень
Міжнародны жаночы дзень адзначаецца 8 сакавіка ў шэрагу краін Садружнасці незалежных дзяржаў, у тым ліку і ў Беларусі. Гэтае свята ўзнікла як дзень барацьбы за правы жанчын у ЗША яшчэ ў сярэдзіне XIX стагоддзя. У пачатку ХХ стагоддзя жанчыны-сацыялісткі дамагаюцца яго прызнання ў шэрагу краін Еўропы. Дзяржаўным святам 8 сакавіка было ў Савецкім Саюзе (а цяпер з'яўляецца такім у Расіі), з 1965-га ён быў выхадным днём.
Міжнародны жаночы дзень адзначаецца ў Беларусі, Азербайджане, Грузіі, Казахстане, Кіргізстане, Малдове, Таджыкістане, Туркменістане, Украіне. Ва Ўзбекістане святкуецца Дзень маці, а ў Арменіі яго адзначаюць 7 сакавіка як Дзень мацярынства і прыгажосці, нагадвае сайт cinform.ru.