У Беларусі адзначаюць 170-я ўгодкі з дня нараджэння Францішка Багушэвіча
170 гадоў з дня нараджэння дзеяча беларускага нацыянальнага адраджэння, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча (1840 — 1900) адзначаецца ў нядзелю.
Ён быў удзельнікам вызваленчага паўстання 1863 года, пасля паражэння якога з'ехаў на чужыну. Вярнуўшыся на радзіму праз 20 гадоў, Багушэвіч разгарнуў літаратурную і публіцыстычную творчасць. Ён выдаў свой знакаміты вершаваны зборнік "Дудка беларуская" (Кракаў, 1891), у прадмове да якога акрэсліў галоўныя прынцыпы ідэалогіі нацыянальнага вызвалення.
"Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!" — заклікаў Францішак Багушэвіч.