У Беларусі адзначаюць Вялікую Суботу і Вялікдзень
У суботу і нядзелю хрысціяне Беларусі адзначаюць Вялікую Суботу і Вялікдзень. Апошні дзень перад Пасхай для вернікаў адначасова журботны і радасны, бо Хрыстос яшчэ не ўваскрос, але ўсе ў чаканні цуду. А вось у Вялікдзень усе вернікі святкуюць уваскрашэнне Хрыста.
Мітрапаліт Філарэт заклікаў у велікодным пасланні "развіваць навык узаемных адносін" у сем'ях па прыкладзе Святога Сямейства.
У сваю чаргу, каталіцкі біскуп Аляксандр Кашкевіч віншуе хрысціянаў з Пасхай і жадае заспакаення.
"Заспакаенне Хрыста адрозніваецца ад заспакаення свету. Заспакаенне свету – гэта мір, адсутнасць вайны паміж народамі, паразуменне і эканамічнае развіццё. Стварыць спакой у свеце складана, бо для гэтага неабходна згода паміж людзьмі. Вось чаму для заспакаення свету мы павінны спачатку прыняць заспакаенне Хрыста, які ўплывае на спакой свету і фармуе яго", - гаворыцца ў пасланні біскупа Кашкевіча.
Паведамляе Тэлеграф