У Беларусі будуць атрымліваць адукацыю грамадзяне Эрытрэі
Пагадненне аб супрацоўніцтве заключылі міністэрствы адукацыі Беларусі і Эрытрэі. Міжведамасны дакумент быў падпісаны ў Маскве амбасадарамі. Такім чынам, Эрытрэя далучылася да 84 краін, грамадзяне якіх атрымліваюць у нашай краіне прафесійную адукацыю. Амбасадар Эрытрэі адзначыў, што ў моладзі яго краіны ёсць жаданне вучыцца ў Беларусі. Ён падкрэсліў, што Эрытрэя таксама гатова запрасіць беларускіх выкладчыкаў і спецыялістаў працаваць у гэтай афрыканскай краіне. Для Беларусі, у сваю чаргу, прысутнасць спецыялістаў у Эрытрэі дасць магчымасць прасоўваць нацыянальныя інтарэсы ў гэтым кутку Афрыкі, адзначае Першы тэлеканал.