У Беларусі будуць рэгістраваць інтэрнэт-выданні
Міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі заявіў сёння на калегіі міністэрства, што новаму закону пра СМІ патрэбныя змены. Да "слабых бакоў" закона ён, у прыватнасці, аднес недапрацоўкі парадку дзяржрэгістрацыі сродкаў масавай інфармацыі.
Так, закон, які дзейнічае зараз, утрымлівае норму пра тое, што рэгістрацыя СМІ, якія распаўсюджваюцца праз інтэрнэт, праводзіцца ў парадку, вызначаным Саветам міністраў. Аднак такі парадак дагэтуль не пацверджаны. "Я даручыў бліжэйшым часам завяршыць распрацоўку і ўзгадненне гэтага дакумента", — цытуе БЕЛТА Праляскоўскага.