У Беларусі будуецца 20 новых касцёлаў

У Беларусі ідзе будаўніцтва 20 новых касцёлаў. Пра гэта паведаміў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архібіскуп Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч.
Паводле яго слоў, неўзабаве ў сталіцы пачнецца будаўніцтва яшчэ аднаго храма. У мікрараёне Кунцаўшчына ўзвядуць касцёл Божай Маці Будслаўскай.

Таксама Кандрусевіч адзначыў, што ў Мінску "ужо вылучана некалькі пляцовак для будаўніцтва новых касцёлаў, але пакуль няма праектаў".

“Інтэрфакс”