У Беларусі будуюць 25 “міліцэйскіх” дамоў

У чарзе на кватэру стаяць 11 тысяч супрацоўнікаў міліцыі, паведамляе БелаПАН. Найбольшая чарга — у Мінску, дзве тысячы чалавек. Аднак яна рухаецца хутка, цвердзяць у Міністэрстве ўнутраных справаў. Усяго ж па краіне будуюць 25 новых “міліцэйскіх” дамоў. Хутка ўзводзяць жытло для супрацоўнікаў МУС у Брэсцкай і Віцебскай вобласці. У райцэнтрах міліцыянты вырашаюць кватэрнае пытанне хутчэй, чым у сярэдніх і буйных гарадах.