У Беларусі будзе па-новаму разлічвацца пражытковы мінімум

На сённяшні дзень пражытковы мінімум складаецца з мінімальных набораў прадуктаў харчавання, нехарчовых тавараў і паслуг, кошт якіх вызначаны як фіксаваная доля памерам 77% ад кошту мінімальнага набору прадуктаў харчавання. Пражытковы мінімум разлічваецца для шасці асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва — працаздольнае насельніцтва, пенсіянеры, студэнты, дзеці ва ўзросце да 3 гадоў, ад 3 да 6-ці, ад 6-ці да 18-ці гадоў.

Парадак разліку бюджэту пражытковага мінімуму будзе ажыццяўляцца пры яго штоквартальным зацвярджэнні Міністэрствам працы і сацабароны, паведамляе тэлеканал "Беларусь 1".

Фота — sb.by