У Беларусі будзе створаны спартыўны арбітражны суд

Спартыўны арбітражны суд мусіць з'явіцца ў Беларусі.
Як паведамляе "Народная газета", Беларускі саюз юрыстаў і Нацыянальны алімпійскі камітэт падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве і абмене прававой інфармацыяй. Таксама плануецца аказваць прававую дапамогу ў форме кансультацый спартсменам.