У Беларусі будзе свая скрыпка Страдывары

Унікальны інструмент набылі для выканаўцаў, якія будуць выступаць міжнародных конкурсах. Як паведамляе тэлеканал СТВ, яго перададуць Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Там ужо ствараюць неабходныя ўмовы для захоўвання рарытэту. Скрыпка Страдывары была набытая з дапамогай прыватных спонсараў. Дарэчы, да яе з часам могуць дадацца і іншыя рэдкія інструменты.