У Беларусі чакаецца тыдзень няўстойлівага надвор’я

Актыўныя цыклоны адзін за адным будуць рухацца праз Скандынавiю на тэрыторыю Беларусі. Яны прынясуць нам цёплае i вiльготнае паветра з боку Атлантыкi. Пра гэта паведамляе служба гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра.  Таму чакаецца адносна цёплае надвор’е з сярэднясутачнай тэмпературай на 3—6 градусаў вышэй за клiматычную норму.

Удзень у аўторак невялiкi мокры снег чакаецца месцамi па Брэсцкай, Гродзенскай, Вiцебскай i Мiнскай абласцях. Тэмпература паветра — ад 3 градусаў марозу да 3 цяпла.

У сераду невялiкiя ападкi ў выглядзе мокрага снегу i дажджу чакаюцца толькi на ўсходзе краiны. Месцамi туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзiца. Тэмпература паветра ўначы — ад 0 да 6 градусаў марозу, удзень — мiнус 1 — плюс 4 градусы.

У выхадныя днi актыўныя атмасферныя франты зноў прыцягнуць да нас ападкi. У суботу чакаецца мокры снег i дождж, у асобных раёнах парывы ветру будуць дасягаць 15—20 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак ад мiнус 2 да плюс 4 градусаў.

А вось у нядзелю стане крыху халадней. Ападкi будуць iсцi ўжо ў выглядзе кароткачасовага снегу. Тэмпература паветра ўначы 1—7 градусаў марозу, удзень — ад мiнус 1 да плюс 4 градусаў.

Згодна з доўгатэрмiновымi прагнозамi, у пачатку наступнага тыдня зноў павiнна пацяплець. Моцных маразоў нават у пачатку лютага сiноптыкi пакуль не прадказваюць.

Звязда