У Беларусі чакаецца “яблычны дэфіцыт”

У Беларусі прагназуецца неўраджай садавіны. Паводле ацэнкі навукоўцаў, ён будзе на 20-30% горшым за мінулагодні. У сувязі з гэтым чакаецца “яблычны дэфіцыт”. Закупачныя цэны на садавіну сёлета будуць высокія.

Спажыўкааперацыя Беларусі абяцае не толькі прыняць у насельніцтва ўсе яблыкі, але і цікавіцца прагнозамі на ўраджай у Пскоўскай, Смаленскай і Бранскай абласцях Расіі, паведамляе “Народная газета”.