У Беларусі даражэе цукар

На 5% падаражэе ў Беларусі цукар з 28 сакавіка. Павысяцца фіксаваныя рознічныя кошты на цукар-пясок і мінімальныя адпускныя кошты для рэалізацыі цукру на прамысловую перапрацоўку.  Адмысловую пастанову з гэтай нагоды прыняло Міністэрства эканомікі.  

Рознічны кошт на цукар-пясок, спакаваны ў мяхі па 50 кг, складуць 2 030 тыс.руб. за 1 кг. Цукар, фасаваны ў поліэтыленавыя або папяровыя пакеты па 1 кг, будзе каштаваць 2210 руб. Кошт прэсаванага цукру-пяску, фасаванага ў кардонныя скрынкі па 1 кг, складзе 2390 руб.

Як адзначае БЕЛТА, узровень коштаў на цукар у Беларусі не змяняўся са жніўня 2008 года.