У Беларусі дзейнічае каля 400 ігральных установаў
У Беларусі дзейнічае каля 400 ігральных установаў. У цяперашні час, як паведамляе БЕЛТА, адчынена 395 ігральных установаў, з іх 356 залаў гульнявых аўтаматаў і 39 казіно. Акрамя таго, працуюць 173 букмекерскія канторы. Па стане на 1 чэрвеня бягучага года 260 суб'ектаў гаспадарання атрымалі ў Беларусі ліцэнзіі на ажыццяўленне дзейнасці ў сферы ігральнага бізнэсу.
Па звестках Міністэрства спорту і турызму, Беларусь даволі насычаная ігральнымі кропкамі. У кожнай вобласці дзейнічае каля 40 залаў гульнявых аўтаматаў, некалькі казіно (за выключэннем Гродзенскай вобласці, дзе ёсць толькі адна ўстанова з гульнявымі сталамі) і больш за 20 букмекерскіх кантор. Пры гэтым новыя ігральныя ўстановы адчыняюцца пераважна ў рэгіёнах, а не ў сталіцы.