У Беларусі дзейнічаюць 7 выбарчых участкаў па выбарах прэзідэнта Расіі

7 выбарчых участкаў па выбарах прэзідэнта Расіі дзейнічаюць сёння ў Беларусі. Па адным участку адчынена ў Мінску, абласных цэнтрах краіны і ў гарадскім пасёлку Клецк-2, дзе кампактна жывуць расійскія вайскоўцы, што служаць на мясцовым расійскім стратэгічным аб'екце.

Паведамляецца, што ўдзел у выбарах могуць прыняць грамадзяне Расіі, якія стала жывуць альбо часова знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі. Паводле звестак МУС, у нашай краіне жыве больш за 70 тысяч расійскіх грамадзян.

Аднак на выбарах у Дзярждуму Расіі ў Беларусі прагаласавалі толькі крыху больш за 5 тысяч чалавек, інфармуе БелаПАН.