У Беларусі фармуецца падраздзяленне ратавальнікаў пры будучай АЭС

Спецыялізаванае падраздзяленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях пры будучай беларускай атамнай станцыі знаходзіцца ў стадыі актыўнага фармавання. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Віктар Бура.
"Фармаванне гэтага падраздзялення ідзе такім чынам, каб сінхронна з будаўніцтвам АЭС быць гатовым да выканання задачаў па прызначэнні", — сказаў ён.

Як адзначае БЕЛТА, у склад ратавальнікаў будуць уваходзіць спецыялісты афіцэрскага, інспектарскага складу. Іх колькасць не разгалошваецца.