У Беларусі ідзе збор подпісаў за ўступленне ў Еўрасаюз
Актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" ладзяць збор подпісаў за ўступленне Беларусі ў Еўрасаюз. Таксама яны раздаюць мінчукам брашуры "Што Еўрасаюз можа даць Беларусі". Збор подпісаў праводзіцца як на вуліцах Мінску, так і ў прыгарадных электрычках, на вакзалах, месцах масавага збору людзей.
Аналагічныя акцыі праходзяць у іншых гарадах Беларусі, паведамляе "Хартыя-97".
Аналагічныя акцыі праходзяць у іншых гарадах Беларусі, паведамляе "Хартыя-97".