У Беларусі інфляцыя за студзень 2008 года вырасла да 2,5%

У Беларусі спажывецкія кошты ў студзені 2008 года павялічыліся на 2,5% пасля росту на 2,4% за снежань. Пра гэта паведамляецца ў экспрэс-інфармацыі Міністэрства статыстыкі і аналізу.
Як паведамлялася, прырост спажывецкіх коштаў у студзені ў асноўным абумоўлены адміністрацыйным павышэннем тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі, за кошт чаго спажывецкія кошты выраслі на 1,6%.

Нацбанк Беларусі прагназуе інфляцыю ў лютым і сакавіку на ўзроўні 0,5-0,6% за месяц у выпадку недапушчэння чарговага адміністрацыйнага павышэння коштаў.

У адпаведнасці з прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2008 год, урад і Нацбанк маюць намер утрымаць інфляцыю ў межах 6-8%, або 0,5-0,6% у сярэднім за месяц. Летась інфляцыя ў Беларусі вырасла да 12,1% (пры прагнозе 6-8%).

“Інтэрфакс”