У Беларусі ізноў падаражэў цукар
Рознічныя кошты на цукар-пясок 31 траўня падвышаюцца ў сярэднім на 5%. Адпаведную пастанову за нумарам 87 Міністэрства эканомікі прыняло 15 траўня. Як паведаміла прэс-служба Мінэканомікі, згодна з дакументам, рознічны кошт цукра на вагу складзе 2720 рублёў за кілаграм. Расфасаваны ў поліэтыленавыя або папяровыя пакеты цукар-пясок падаражэе да 2980 рублёў.
Рашэнне пра падвышэнне коштаў прынята "з улікам больш высокіх рознічных коштаў на цукар-пясок у сумежных дзяржавах і ў мэтах паляпшэння фінансавага стану цукраперапрацоўчых арганізацый".
Папярэднія падвышэнні коштаў на цукар адбыліся 30 сакавіка, 27 лютага і 28 студзеня. З улікам травеньскага падвышэння, з пачатку года цукар у сярэднім падаражэў на 25%.