У Беларусі каля 50 летнікаў не падрыхтаваныя да прыёму дзяцей

Каля 50 з 195 лагераў адпачынку не падрыхтаваныя да прыёму дзяцей. Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на прадстаўнікоў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі. У шэрагу летнікаў увогуле няма супрацьпажарнай сігналізацыі, у некаторых яна няспраўная, а ў некаторых адсутнічае сістэма супрацьпажарнай абвесткі. У якасці прыкладаў называюцца летнікі "Ліпкі" (Віцебскі раён), "Крынічка" (Старадарожскі раён) і "Кіравец" (Гомельскі раён). МНС пастанавіла прыпыніць дзейнасць 12 летнікаў.