У Беларусі квіткі на Алімпіяду яшчэ прадаюцца
Квіткі на Алімпіяду з Беларусі купіць яшчэ можна. Пра гэта ў інтэрв'ю Еўрарадыё паведаміў начальнік аддзела ўнутранага і выязнога турызму "Белзнешінтурыста" Уладлен Сакалоў. Праўда, па яго словах, квіткі існуюць пакуль толькі ў віртуальным выглядзе.
Уладлен Сакалоў: "Квіткі яшчэ не прадаюцца — прадаюцца толькі віртуальныя квіткі. Заяўкі мы прымаем, а квіткоў яшчэ ў прыродзе няма. У нас яшчэ можна купіць. Няхай турысты дасылаюць заяўкі — знайсці квіткі яшчэ можна".
Нагадаем, што на афіцыйным сайце пекінскай Алімпіяды квіткі былі раскупленыя за два дні.