У Беларусі, магчыма, раскручваюць "справу хімікаў"
"Справу хімікаў", магчыма, спрабуюць раскруціць праваахоўныя органы Беларусі ў сувязі з выбухам 4 ліпеня. Як паведамляе сайт ПЦ "Вясна", затрыманая Таццяна Пякун з'яўляецца студэнткай БДУ, яна была ўдзельніцай "хімічнага гуртка".
Як паведамлялі СМІ, летась у траўні ў Мінску ў кватэры 21‑гадовага студэнта па вуліцы Магілёўскай адбыўся выбух. У выніку пацярпеў сам студэнт, які атрымаў шматлікія аскепкавыя раненні, траўматычны шок і пераломы.
Выбух адбыўся ў выніку праводжаных хлопцам хімічных вопытаў. Супрацоўнікі міліцыі забралі персанальны камп'ютар студэнта, хімічнае абсталяванне, сшытак з запісамі па вырабу петард.
Цяпер ёсць некаторыя падставы меркаваць, што гэтым спецыялістам‑піратэхнікам быў студэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Аляксей Шэлег. Супраць яго ў 2007 годзе была распачатая крымінальная справа і ён быў асуджаны ўмоўна.
Як высветліў сайт ПЦ "Вясна", Таццяна Пякун тады праходзіла па гэтай справе сведкай. Разам з ёй дапытвалі яшчэ аднаго студэнта, які наведваў "хімічны гурток". Ён таксама змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання па падазрэнні ў дачыненні да сёлетняга выбуху. Верагодна, што кола затрыманых большае.
Такім чынам, праваахоўныя органы, як адну з версій, разглядаюць магчымасць здзяйснення выбуху студэнтамі‑хімікамі.